Аб праекце © У электронным трэнажоры прапанаваны трэніровачныя заданні па беларускай мове, якія накіраваны на развіццё ў вучняў арфаргафічнай пільнасці. Змест і паслядоўнасць матэрыялу адпавядаюць праграме курса. Заданні структураваны па тэмах. Электронны дапаможнік можна выкарыстоўваць як для адпрацоўкі ўменняў і навыкаў вучняў, так і для ажыццяўлення кантролю па засваенні вучэбнага матэрыялу па правапісе і граматыцы. Вучням спачатку прапануюцца заданні, а потым - тэсты, якія дазваляюць праверыць наколькі трывала засвоілі вучні праграмны матэрыял па беларускай мове. Прызначаны для вучняў пачатковых класаў, настаўнікаў, бацькоў.
|