Тэст 1

Прачытайце. Адкажыце на пытанні да тэксту.

Дзеці ў лесе збіралі чарніцы. Раптам пачуўся ціхі шорах. Нешта фыркнула і зашамацела. Міхась разгарнуў галінкі і ўбачыў шэранькі клубок. Ён узяў дубчык і выкаціў вожыка на паляну. Калючы лясны гаспадар зачмыхаў носам і стаў на лапкі. Дзеці ўбачылі яго чорную вострую мордачку.

1. Які загаловак адпавядае тэксту?

   Раптам

  Міхась

  Лясны гаспадар

  Дзеці

2. Дзе адбываюцца падзеі?

   у школе;

  на вуліцы;

  у парку;

  у лесе;

3.  Што зрабіў лясны гаспадар, калі яго выкацілі на паляну?

скруціўся ў клубок

зачмыхаў носам;

стаў на лапкі;

пабег у лес;

заснуў.

4. Што ўбачылі дзеці, калі вожык стаў на лапкі?

   доўгі хвост;

  калючкі;

  вострую чорную мордачку;

  лапкі вожыка.

5. Хто першы ўбачыў шэранькі клубок?