Заданне 5.

Дзе запісаны тэкст?

  Белавежская пушча. Свішча івалга. Але не ва ўсіх іх яшчэ ёсць голас. Толькі чорны бусел зашыўся ў глухія нетры і маўчыць.

  Вясною Белавежская пушча ажывае. Дзеці гуляюць у футбол. Тата купіў  мне цацкі. Дуе моцны вецер.

  Вясною Белавежская пушча ажывае. Белавежскія салаўі самыя галасістыя. Не маўчаць у гэтую пару і іншыя птушкі. Але не ва ўсіх іх яшчэ ёсць голас. Балбоча цецярук. Вухкае сава. Свішча івалга. Шпак умее пераймаць галасы іншых птушак. Толькі чорны бусел зашыўся ў глухія нетры і маўчыць.